2012-09-21 13:33:22

Каляндар Папскіх цэлебрацый на найбліжэйшыя месяцы


RealAudioMP3 21 верасня Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала план мепрапрыемстваў і літургічных цэлебрацый ў кастрычніку і лістападзе, у якіх прыме ўдзел Бэнэдыкт ХVI. У паведамленні адзначаецца, што 4 кастрычніка Святы Айцец наведае санктуарый святога Доміка з Назарэту ў італьянскім Ларэта. За тое 7 кастрычніка Папа ўзначаліць св. Імшу з нагоды адкрыцця Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі і абвесціць доктарамі Касцёла св. Яна з Авілы і св. Хільдегарду з Бінген. Акрамя таго, 11 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI узначаліць на плошчы св. Пятра ўрачыстую Імшу на адкрыццё Года веры, святкаванні якога ў Касцёле будуць працягвацца да 11 кастрычніка 2013 г.

21 кастрычніка падчас св. Імшы Папа абвесціць святымі Каталіцкага Касцёла 7 Божых слугаў. 28 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой Пантыфік завершыць працы Сінода Біскупаў, а 2 лістапада на свята ўсіх памерлых памоліцца перад ватыканскімі гротамі за ўсіх памерлых Рымскіх Пантыфікаў. А 3 лістапада за ўсіх кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу апошняга года.








All the contents on this site are copyrighted ©.