2012-09-21 10:07:54

Германія: новыя правілы адносна выступлення з Касцёла


RealAudioMP3 20 верасня Канферэнцыя Біскупаў Германіі апублікавала ўказ, зацьверджаны Апостальскай Сталіцй адносна новых законных правілаў, якія рэгулююць у краіне адыход вернікаў ад Каталіцкага Касцёла. Ён стане абавязвовым з 24 верасня 2012 г. Паводле дакумента асоба, якая зрабіла заяву перад дзяржаўнымі ўладамі аб выступленні з Касцёла, пазбаўляецца права быць яго членам. Тым самым яна пазбаўляецца права прымаць сакраманты споведзі і Эўхарыстыі, не можа быць хростным бацькам ці маці і працаваць у касцельных установах. Аднак адыход ад Касцёла не дае падстаў для непасрэднай экскамунікі.

Нямецкія іерархі адзначылі, што да гэтага часу было дастаткова заявы да дзяржаўных органаў аб намеры выступлення з Каталіцкага Касцёла, каб мець касцельную экскамуніку. “Паводле новага закона, узгодненага з Апостальскай Сталіцай, Касцёл у Германіі дае кожнай асобе магчымасць вярнуцца да яго”,- падкрэсліваецца ў дакуменце. Яго аўтары адзначаюць, што цяпер пробашч павінен паразмаўляць з кожнай асобай, якая вырашыла пакінуць Касцёл. Пасля такой размовы існуюць тры магчымасці ў вырашэнні гэтага пытання. Па-першае, калі асоба не жадае змяніць свайго рашэння, яна непасрэдна губляе права быць членам Касцёла. Па-другое, калі католік пасля размовы выражае жаданне вярнуцца да яго, ён становіцца зноў паўнапраўным членам Касцёла. У выпадку, калі, аднак дадзена асоба афіцыяльна будзе прызнаваць, што не верыць у Бога і не прызнавае навучання Касцёла, тады мясцовы біскуп можа пачаць фармальны працэс, які вядзе да экскамунікі. ”“Новы закон прадугледжвае, што яна можа быць адменена, калі асоба, выкажа свой жаль па гэтай прычыне і аб’явіць аб сваім вяртанні да веры Каталіцкага Касцёла”, - падкрэсліваецца ў дакуменце нямемціх біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.