2012-09-21 14:08:44

Біскупы Вялікабрытаніі выступілі з малітоўнай ініцыятывай


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Англіі і Ульса выступілі з ініцыятывай, каб у першую пятніцу кожнага месяца вернікі краіны затрымаліся на кароткі адпачынак падчас працы, каб такім чынам ўспомніць Езуса і яго любоў да чалавецтва. У спецыяльным паведамленні іерархі падкрэслілі, што падчас гэтага перапынку вернікі павінны паразважаць над Тым, хто дае сэнс нашым штодзённым заняткам. Біскупы адзначылі, што гэта прапанова з’яўляецца адной са шматлікіх ініцыятыў, якія імкнуцца паказаць, у перспектыве новай евангелізацыі, місіянерскі дух, які існуе ў каталіцкай супольнасці Англіі і Уэльса. “Мы заклікаем спыніцца на перапынак ў 15.00 у першую пятніцу кожнага месяца, каб памаліцца і падзякаваць Богу, разважаючы над ахвяраю Езуса на крыжы, Які праз гэта праявіў сваю любоў да кожнага з нас”, - адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.