2012-09-21 14:04:31

Бэнэдыкт ХVI прызначыў кансультараў Камісіі па рэлігійных адносінах з ісламам



RealAudioMP3 21 верасня Бэнэдыкт ХVI прызначыў кансультараў камісіі па рэлігійных адносінах з ісламам пры Папскай радзе па міжрэлігійным дыялогу. Імі сталі кс. Карнэліюс Афэбу Аманокгуа, дырэктар дэпартамента па міжрэлігійным дыялогу Catholic Secretariat (Каталіцкага Сакратарыяту) з Нігерыі; кс. Амір Яе, сакратар епіскапскай камісіі па справах міжрэлігійнага дыялога Асамблеі каталіцкіх біскупаў Ірака; Фелікс Кернэр, прафесар тэалогіі рэлігій Папскага Грыгарыянскага універсітэта; а таксама Ротраўнд Велянд, прафесар ісламскіх даследаванняў універсітэта ў Бамберг, Германія; прафесар Ян Нэттан, намеснік дырэктара арабскіх і ісламскіх даследаванняў універсітэта Эксетэр (Вялікабрытанія) які таксама з’яўляецца прафесарам ісламскіх даследаванняў “ Шарджа” ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах; і Раман Башыр, кіраўнік праграмаў Хрысціянскага цэнтра ў Раванпіндзі ў Пакістане.








All the contents on this site are copyrighted ©.