2012-09-21 13:23:58

Бэнэдыкт ХVI заканчвае працу над кнігай аб дзяцінстве Езуса


RealAudioMP3 21 верасня Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што Ватыканскае кніжнае выдавецтва падпісала пагадненне з італьянскім выдавецтвам”Rizzoli” аб выданні кнігі Бэнэдыкта ХVI аб дзяцінстве Езуса, аб якім узгадваюць Евангеллі. У паведамленні адзначаецца, што Ватыканская "Libreria Editrice Vaticana" дала ўсе паўнамоцтвы выдавецтву “Rizzoli” па продажы гэтай кнігі ў свеце. У Італіі кніга Папы выйдзе перад Калядамі- Зала Друку адзаначае таксама, што разам з італьянскім выданнем ужо прадбачана яе публдікацыя таксама ў нямецкай мове. Гэта даручана выдавецтву “Herder”, якое публікуе ўсе кнігі Ёзэфа Ратцынгера ў арыгінале па-нямецку. “Таксама вядуцца актыўныя намагнні, каб выдаць яе ў мовах найбольш распаўсюджаных у свеце”, -падкрэсліваецца ў паведамленні. Канчатковы тытул кнігі яшчэ невядомы.

Зала Друку адзначае, што Ёзэф Ратцынгер- папа Бэнэдыкт ХVI свае навуковыя даследаванні і кнігі прысвяціў “постаці і пасланню Езуса”. “Гэта новая, доўгачаканая кніга пра дзяцінства Езуса ў евангельскіх аповесцях, якая з’яўляецца завяршэннем двух папярэдніх, мае вялікае значэнне з тэалагічнага і навуковага пункту гледжання”, - паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.