2012-09-20 14:05:13

“L’Osservatore Romano”: кожная скульптура – малітва


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” распавядае аб італьянскім мастаку Перыкле Фазіні, аўтары бронзавай скульптурнай кампазіцыі “Уваскрасенне”, якая ўпрыгожвае ватыканскую Залу Паўла VI. Напрынацы верасня, будзе адзначацца 35-я гадавіна інаўгурацыі гэтай кампазіцыі. Ватыканскае выданне звяртае ўвагу на тое, што ў 30-я гг. ХХ ст. Перыкл Фазіні пераехаў у Рым і прысвяціў шмат часу разважанняў і працы, над тым, каб пераадоліць глыбокі разрыў, які існаваў паміж Касцёлам і авангардным мастацтвам. “L’Osservatore Romano” цытуе словы з дзённіка Перыкла Фазіні: “для нас моладзі, кожная статуя была малітвай”. У той жа час, гэтай тэмай цікавіўся Джавані Батыста Манціні, будучы Папа Павел VI. Ён пісаў аб сучасным мастацтве артыкулы, якія друкаваліся на старонках выдання “Arte Sacra” (“Сакральнае мастацтва”). Пантыфік шукаў “кропку сустрэчы паміж хрысціянскай верай і мовай сучаснага мастацтва”. Падкрэсліваецца, што менавіта гэты Папа убачыў вялікі духоўны патэнцыял новага спосабу прадстаўлення боскага ў мастацтве.
Сустрэча паміж рэлігіяй і авангардам адбылася ў той момант калі Павел VI стаў Рымскім Пантыфікам. У 1965 г. пачаліся першыя кантакты паміж мастаком Перыклам Фазіні і кіраўніцтвам Ватыкана. Гаворка ішла аб стварэнні скульптур для залы аўдыенцыі, якую пачаў праектаваць архітэктар Пьерлуіджы Нерві. У 1973 г., у год, калі ў Ватыканскіх музеях быў адкрыты аддзел сучаснага сакральнага мастацтва, Мазіні пачаў працаваць над сваёй бронзавай кампазіцыяй “Уваскрасенне”. Яе ўрачыста адкрылі ў зале, якая пазней была названа ў гонар Паўла VI, 28 верасня 1977 г. У 1987 г. Перыкл Фазін памёр, а “яго непарушная вера ў Бога і мастацтва суправаджалі яго аж да апошняй думкі”, адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.