2012-09-20 14:35:52

Бэнэдыкт XVI павіншаваў рымскіх яўрэяў са святамі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI павіншаваў яўрэйскую супольнасць Рыма са святамі Рош-Гашана (Новы год), Ём-Кіпур (Дзень адкуплення) і Сукот (Свята намётаў). Пантыфік скіраваў віншавальную тэлеграму на імя галоўнага рабіна Вечнага горада Рыкарда Дзі Сэньі. У ёй Папа пажадаў яўрэйскай супольнасці “супакою і дабра”, а таксама шматлікіх Божых благаслаўленняў. “Я спадзяюся, што яўрэі і хрысціяне, ўзрастаючы ва ўзаемнай павазе і сяброўстве, змогуць сведчыць у свеце аб каштоўнасцях, якія паходзяць з шанавання Адзінага Бога”, - напісаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.