2012-09-19 12:46:44

Уражанні ад Апостальскага падарожжа ў Ліван


RealAudioMP3 Падчас агульнай аўдыенцыі 19 верасня Папа падзяліўся з вернікамі сваімі ўражаннямі ад падарожжа ў Ліван, якога ён “вельмі жадаў, нягледзячы на складаныя умовы”. Бэнэдыкт XVI кіраваўся упэўненасцю, што “айцец павінен заўсёды быць побач са сваімі дзецьмі калі яны сустракаюцца з цяжкімі праблемамі”. На думку Пантыфіка візіт у Ліван стаў нагодай для дыялога ў краіне складанай, але ўзорнай для ўсяго рэгіёна. “Перад абліччам пакутаў і драмы, якая працягваецца ў гэтай частцы Блізкага Усходу, я паказаў сваю блізасць да легітымных імкненняў гэтых дарагіх народаў, перадаючы ім пасланне падтрымкі і міра”, - сказаў Святы Айцец. Паводле яго, атмасфера ўзаемнай павагі паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў, якая панавала падчас візіта з’яўляецца “моцным знакам надзеі для ўсяго чалавецтва”.“Я меў магчымасць непасрэдна ўбачыць, што каталіцкія супольнасці ліванцаў, праз іх двухтысячагадовую прысутнасць і дзейнасць поўную надзеі, даюць значны і каштоўны ўклад у штодзённае жыццё ўсіх жыхароў краіны”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў што прадстаўнікі мусульманскай супольнасці Лівана прынялі яго з вялікай павагай. “Іх пастанная і актыўная прысутнасць дапамагла мне сікраваць пасланне дыялога і супрацоўніцтва паміж хрысціянствам і ісламам: мне здаецца, што настаў момант даць супольнае і рашучае сведчанне супраць падзелаў і войнаў”, - адзначыў Пантыфік.

Ён расказаў, што пасля прыбыцця ў арэрапорт Бейрута, прыняў удзел у “асабліва ўрачыстай” сустрэчы: падпісанні Апостальскай пост-сінадальнай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”. “Тут я запрасіў католікаў міжземнамор’я скіраваць свой позірк на ўкрыжаванага Хрыста, каб знайсці сілу, у гэтым складаным і балючым кантэксце, і святкаваць перамогу любові над нянавісцю, прабачэння над помстай, адзінства над падзеламі.
Я запэўніў усіх, што Паўсюдны Касцёл блізкі як ніколі, з любоўю і малітвай, да Касцёла на Блізкім Усходзе: ён, хоць і з’яўляецца “маленькім статкам”, не павінен баяцца, з упэўненасцю, што Бог заўсёды з ім і Папа аб ім не забывае”, - адзначыў Пантыфік.

Бэнэдыкт XVI таксама расказаў аб сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі свецкіх і рэлігійных уладаў краіны, дыпламатамі і дзеячамі культуры, якая адбылася на другі дзень візіта. Ён заклікаў іх працаваць дзеля наступлення міра і салідарнасці і імкнуцца да новага братэрства, грунтуючыся на супольнай павазе да годнасці чалавека і неабходнасці абараняць яго жыццё. “Сённяшні свет мае патрэбу ў ясных і моцных знаках дыялога і супрацоўніцтва. У гэтым Ліван быў і павінен заставацца прыкладам для арабскіх краін і усяго свету”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа таксама узгадаў аб сустрэчы з тысячамі моладзі Блізкага Усходу. “Я падкрэсліў, што ім пашчасціла жыць у частцы свету, якую бачыў Езус, памерлы і ўваскрослы для нашага збаўлення, дзе развівалася хрысціянства, заклікаючы іх да вернасці і любові да сваёй зямлі, нягледзячы на цяжкасці выкліканыя недахопам стабільнасці і бяспекі. Акрамя таго, я іх заклікаў быць моцнымі ў веры, давяраць Хрысту, крыніцы нашай радасці, і паглыбляць свае адносіны з ім праз малітву, баць адкрытымі на вялікія ідэалы жыцця, сям’і, сяброўства і салідарнасці”, - сказаў Пантыфік.

Папа расказаў, што падчас св. Імшы, у апошні дзень свайго падарожжа, ён заклікаў усіх жыць верай і не баяцца сведчыць аб ёй, з ўпэўненасцю што пакліканне хрысціян і Касцёла – несці Евангелле да усіх без адрознівання, па-прыкладу Езуса. Ён выказаў пажаданне, што народ Лівана будзе сведчыць з новым запалам аб міры, які нараджаецца з давера да Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.