2012-09-19 14:03:27

Мадрыд: евангелізацыйная місія па слядах Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 “Місія Мадрыд” – ініцыятыва пад такой назвай пачнецца з 30 верасня ў сталіцы Іспаніі. Яе дэвізам з’яўляюцца словы “Слугі праўды і веры”. Ініцыятыва з’яўляецца адказам на заклік Бэнэдыкта XVI да новай евангелізацыі, скіраваны падчас Сусветных дзён моладзі ў 2011 г., а а яе мэта – аднаўленне асабістай і супольнай веры. На старонках сённяшняга “L’Osservatore Romano” арцыбіскуп Мадрыдскі кардынал Роко Варэла нагадаў, што на заканчэнне Сусветных дзён моладзі, Святы Айцец заклікаў маладых хрысціян “перадаваць іншым радасць веры”, сведчачы аб Хрысце нават у складаных умовах. “Стыль, форма, спосаб правядзення Дзён моладзі, прыклад, які нам даў Бэнэдыкт XVI, паказваючы, як моладзь можа евангелізаваць, былі вызначальнымі падчас распрацоўкі праграмы місіі”, - адзначыў іерарх.

Кардынал Варэла расказаў, што мерапрыемствы ў рамках “Місіі Мадрыд” будуць праводзіцца ў парафіях, школах, універсітэтах а таксама ў іншых адукацыйных цэнтрах. Акрамя таго прадугледжаны пілігрымкі ў розныя санктуарыі краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.