2012-09-19 15:06:25

Біскуп Алепы: Папа не паўтарае гатовыя фразы, але кажа ад сэрца


RealAudioMP3 Візіт Папы з Ліван прынёс суцяшэнне і падтрымку таксама для хрысціянскай супольнасці ў сірыйскім Алепа – горадзе, які на працягу апошніх некалькіх месяцаў стаў цэнтрам баявых дзеянняў паміж урадавамі войскамі і паўстанцамі. У інтэрв’ю агенцтвы “Fides”, халдэйскі біскуп Алепы Антуан Одо, і старшыня сірыйскага “Caritas”, разказаў, што з прычыны вайны, ён, а таксама іншыя каталіцкія біскупы краіны, не змаглі прыбыць у Ліван на сустрэчу з Бэнэдыктам ХVІ, бо вырашылі застацца разам са сваімі вернікамі, каб падтрымліваць іх у цяжкі перыяд. Але ён адзначыў, што сірыйскія іерархі сікравалі да Бэнэдыкта XVI спецыяльнае пасланне.
“Слухаючы яго словы і гледзячы на яго жэсты мне здавалася, што Бэнэдыкт ХVІ прачытаў наш ліст. Словамі і жэстамі ён даваў зразумець, што і мы маем такі самы погляд на пакуты нашага народа як і ён сам”, - сказаў біскуп Одо. Біскуп падкрэсліў, што Пантыфік прамаўляў словамі, што выходзілі з самага сэрца і таму краналі самай сутнасці рэчаў. “Ён не кажа як СМІ, не карыстаецца гатовымі фразамі, якія ўсе паўтараюць. Але прамаўляе асабістае слова веры і свабоды”, - падкрэсліў біскуп Алепы.








All the contents on this site are copyrighted ©.