2012-09-19 10:32:23

Бэнэдыкт XVI: “умела падыходзіць” да традыцый і касмалагічнага бачання індзейцаў


RealAudioMP3 18 верасня Бэнэдыкт ХVI заклікаў святароў і свецкіх вернікаў Калумбіі, у евангелізацыйнай дзейнасці ўдзяляць больш ўвагі карэнным народам краіны. Гэтае пажаданне Папа выказаў у пасланні пад назвай: “Статус карэнных народаў Калумбіі”. Кс. Марыё Торо, старшыня камісіі па спрыянні дыялогу пры епіскапаце гэтай краіны патлумачыў, што ліст Бэнэдыкта ХVI заклікае Касцёл паглядзень на індзейцаў, як “на суб’ект евангелізацыі”, якіх неабходна “прыняць і суправаджаць”. Акрамя таго Святы Айцец заклікае перагледзець метадалогію і крытэрыі працы ў евангелізацыйнай дзейнасці ў гэтым накірунку. Бэнэдыкт ХVI заявіў аб неабходнасці “умела прыходзіць” з Евангеллем да касмалагічнага бачання і традыцый карэнных народаў. Ліст Папы да Касцёла ў Калумбіі напісаны ў 100-ю гадавіну энцыклікі Пія Х “Lacrimabili Statu Indorum” (“Горкі стан індзейцаў”), прысвечанай сітуацыі карэнных народаў краін Лацінскай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.