2012-09-18 13:47:06

Каталіцкія ардынарыі Святой Зямлі павіншавалі яўрэяў з Новым годам


RealAudioMP3 У сувязі з пачаткам 17 верасня яўрэйскага Новага года (Рош-Гашана) і Днём адкуплення (Ём-Кіпур), які будзе адзначацца 26 верасня, каталіцкія ардынарыі Святой Зямлі скіравалі спецыяльнае пасланне да яўрэяў усяго свету. У пасланні выказваюцца пажаданні “ўсім яўрэйскім братам і сёстрам”, каб Новы 5773 г. быў “годам благаслаўлёным”. Ардынарыі заклікаюць да сумеснай малітвы за Ізраіль і за ўвесь свет, каб у гэтым Новым годзе “кожны дзень працаваць з адвагай і стойкасцю на карысць справядлівасці і міру, а таксама прабачэння і прымірэння”.

Святкаванне Новага года па яўрэйскім календары працягваецца два дні. Свята Рош-Гашана, прымамінае аб стварэнні свету Богам і нагадвае пра Апошні Суд. Рош-Гашана з’яўляецца святам, якое вельмі адрозніваецца ад традыцыйнага Новага года, які шумна адзначаецца па ўсім свеце ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Рош-Гашана яўрэі святкуюць пераважна ў верасні, аднак гэты тэрмін рухомы. Зменлівасць даты святкавання вынікае са спецыфікі яўрэйскага календара. Яўрэйскі Новы год сімвалізуе гадавіну стварэння свету і першага чалавека, а таксама дзень Апошняга (Страшнага) Суда.







All the contents on this site are copyrighted ©.