Кардынал Таран: ісламізм з’яўляецца ворагам хрысціян і мусульман
Хрысціяне і мусульмане
маюць аднаго ворага – ісламізм. Так лічыць кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай
рады па міжрэлігійным дыялогу. У інтэрв’ю французскай “La Croix” іерарх адзначыў,
што мусульманскія лідэры Лівана вельмі пазітыўна ацанілі словы Бэнэдыкта ХVI скіраваныя
да іх падчас сустрэчы у прэзідэцкім палацы у Баабда. Іерарх нагадаў, што Папа выказаў
глыбокую павагу да іслама і адзначыў, што супольнае жыццё паміж хрысціянамі і мусульманамі,
у сённяшні час, не з’яўляецца ўтопіяй. Кардынал Таран падкрэсліў, што ў кантэксце
павялічэння фундаменталізма і рэлігійнай нецярпімасці неабходна пачынаць вучыць павазе
да людзей іншых веравызнанняў са школы. “Усе ліванцы, ад пачатковай школы да універсітэта,
незалежна ад веравызнання, вучацца па тых самых кнігах і маюць тых самых прафесаў”,
- сказаў кардынал. На яго думку вызначальным у адукацыі з’яўляецца спосаб вывучэння
гісторыя. “Гэта ключ да будучыні. З маімі мусульманскімі суразмоўцамі я заўсёды падкрэсліваю,
што часта ў мусульманскіх краінах ў кнігах па гісторыі, хрысціяне не называюцца хрысціянамі,
але як “нявернымі”, - сказаў іерарх. Ён дадаў, што змены ў сістэме адукацыі павінны
пачынацца з рашэнняў на заканадаўчым і адміністрацыйным узроўнях.