2012-09-18 16:09:07

Кардынал Равазі: маўчанне аб рэлігіі ў Швецыі было пераадолена


RealAudioMP3 Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры падвёў вынікі “Падворку язычнікаў” – мерапрыесмтва, якое прайшло 14-16 верасня ў Стакгольме. Падчас яго, адбылася серыя сустрэч і дыскусій паміж веруючымі і няверуючымі людзьмі, якія, аднак шукаюць сэнсу жыцця і праўды. Паводле кардынала Равазі ўдзельнікі форума здолелі разбурыць абыякаваць і маўчанне у адносінах да рэлігіі ў Швецыі. Асаблівую ўвагу іерарх звярнуў на тое, што такой антырэлігійнай установе, як Шведская каралеўская Акадэмія навук, у якой штогод ўручаецца Нобелеўская прэмія, ўпершыню за апошнія стагоддзі гучалі рэлігійныя дыскусіі на тэму “Свет з Богам ці без Яго”. Кардынал Равазі падкрэсліў, што ў Швецыі рэлігія адносіцца да выключна асабістай сферы.Дыскусіі аб ёй не адпавядаюць паліткарэктнасці і культуры.

“Элемент поспеху, які найбольш іх збянтэжыў і сапраўды стаўся сюрпрызам, было тое, што рэлігійныя дыскусіі адбыліся ў публічным асяроддзі, прычым, між самымі рознымі паміж сабою, моцна секулярызаванымі, больш таго, нават абсалютна свецкімі асяроддзямі, такімі як Акадэмія навук. Як мне сказаў адзін з кваліфікаваных удзельнікаў, ён ніколі не мог сабе ўявіць, што парушыць маўчанне на рэлігійную тэму ў Швецыі здолее менавіта каталіцкі кардынал”, - сказаў іерарх

Кардынал Равазі расказаў, што у дыскусіях удзельнічалі выдатныя дзеячы шведскай культуры, якія публічна казалі аб сваёй веры ці адыходзе ад яе. Ён прывёў як прыклад сваю доўгую размову з міністрам культуры Швецыі Ленай Адэльсон Лільерот, якая, будучы няверуючай, цікавілася думкамі карыднала аб адносінах да стваловых клетак, сучаснай антрапалогіі, і іншых праблемах, погляды на якія ў іх вельмі адрозніваюцца. Поспехам ініцыятывы кардынал Равазі назваў тое, што генсакратар Шведскай Акадэміі навук Жорж Клейн пажадаў працягваць пастаянны кантакт з ватыканскім фондам “Вера і навука”.








All the contents on this site are copyrighted ©.