Папская рада па сродках
масавай камунікацыі, у супрацоўніцтве з рымскай кінастудыяцэй “Micromegas” зняла дакументальны
фільм пра ІІ Ватыканскі сабор. Яго ўрачыстая прэм’ера адбудзецца 11 кастрычніка 2012
г. з нагоды 50-годдзя адкрыцця прац ІІ Ватыканскага сабора і пачатку Года веры у
Каталіцкім Касцёле. Фільм вельмі падрабязна паказвае гістрычны, тэалагічны і культурны
аспект гэтай вялікай падзеі ў жыцці Касцёла. Ён багаты ва ўнікальныя гістарычныя аўдыё
і відэа матарыялы, узятыя з Ватытанскай фільматэкі, між іншым ёсць змешчаны сведчанні
яго ўдзельнікаў, невыдадзеныя дакументы аб Саборы і аб яго арганізацыі. У фільме можна
ўбачыць арыгінальныя здымкі з таго часу, якія распавядаюць аб найбольш значных момантах
з Сабора, аб перыядзе падрыхтовак да яго і аб надзвычайным упрыгожанні базылікі св.
Пятра, галоўнай сядзібы прац Сабора. Акрамя таго ў дакументальным фільме паказаны
шматлікія сведчанні і вынятковыя інтэрв’ю, якія далі кардыналы, Патрыярхі і арцыбіскупы,
у якіх яны зрабілі аналіз асноўных тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас прац Сабора.
У фільме падкрэслітваецца, што плёнам прац Сабора, які доўжыўся больш за 3 гады,
былі чатыры Канстытуцыі, дзевяць дэкрэтаў і тры заявы.