2012-09-17 10:24:25

Патрыярх Юнан: краіны Захаду нас не разумеюць


RealAudioMP3 Патрыярх сіра-каталіцкай Царквы у Ліване Ігнацый Юсэф III Юнан выказаў асцярогу перад недаацэньваннем дыялога з ісламам. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх сказаў, што краіны Захаду “надалей яшчэ не разумеюць , з якімі выклікамі хрысціяне павінны змагацца ў гэтай частцы свету”. Патрыярх заявіў, што ў адрозненне аб так званых дэмакратычных ці свецкіх краін, хрысціяне на Блізкім Усходзе не могуць вызнаваць сваёй веры свабодна і па гэтай прычыне мы не можам падманваць сябе самых. “Хрысціяне павінны працаваць разам, як на Усходзе так і на Захадзе, каб дайсці да такіх сістэм, ў якіх будуць у павазе сапраўдная рэлігійная свабода і свабода сумлення”, - адзначыў іерарх. Акрамя таго Патрыярх падкрэсліў, што краіны Захаду павінны дапамагаць хрысціянам краін Усходу у іх намаганнях у міжнародных арганізацыях, каб правы чалавека на Блізкім Усходзе былі ў павазе. Іерарх акрэсліў крывадушнымі сцверджанні, паводле якіх быццам бы у блізкаўсходніх краінах існаваў іншым спосаб мыслення.

На думку Патрыярха хрысціяне Блізкага Усходу у экуменічным працэсе на многа больш абганяюць краіны Захаду. “Калі б мы не жылі ў сапраўднай супольнасці, мы не мелі б магчымасці сведчыць сваю веру як ахрышчаныя людзі”, - сказаў іерарх і дадаў, што не трэба скардзіцца і паўтараць за іншымі, што хрысцяіне павінны аб’яднацца. “Мы ужо аб’яднаныя, у веры таксама аб’яданыя”, - сказаў кіраўнік сіра-каталіцкай Царквы. Ён аднак прызнаў, што ў пастырскім плане “яшчэ трэба шмат чаго зрабіць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.