Ліван: прэса падводзіць вынікі візіта Бэнэдыкта ХVI
17 верасня ўся ліванская
прэса у пазітыўным тоне піша пра візіт Бэнэдыкта ХVI у іх краіну. Яна моцна падкрэслівае,
што падарожжа Святога Айца прайшло з вялікім поспехам і паказала сілу краіны ў яе
адзінстве і гармоніі. “Хрысціяне з цяжкім сэрцам развіталіся ў нядзелю з Папам”-
піша французскамоўная газета “L”Orient le Jour”. Выданне адзначае, што “тры дні візіту
сталі часам абноўленай надзеі”. Таксама англамоўная газета “Daily Star” , якая вельмі
папулярная на Блізкім Усходзе, у тым жа самым духу каментуе падарожжа Святога Айца.
“Візіт Папы дасягнуў ўсе свае мэты. Дні праведзеныя з Высокім Госцем усіх здзівілі”,
- чытаем у газеце. Акрамя таго выданне падкрэслівае, што асабліва істотным падчас
падарожжа Святога Айца было адзінства і згоднасць, з якой прымалі Папу афіцыйныя
прадстаўнікі розных сацыяльных груп краіны, і якія падтрымалі яго пасланне. “Гэтая
гармонія з’яўляецца важным досведам для ліванскага народа і якая можа прывесці да
зменаў у палітыцы”, - заключае свой артыкул “Daily Star”.
За тое арабскамоўная
газета “As-Safir” адзначае, што хаця Папа вярнуўся ужо ў Ватыкан, аднак шмат чаго
пакінуў у іх краіне. “ Хаця Бэнэдыкт ХVI падчас свайго візіта не мог здзейсніць ніякага
цуду, але сваёй прастатой і сціпласцю змог на хвілінку аб’яднасць усіх тых, хто ўжо
ад даўна падзяліліся”, - напісала газета. Выданне звяртае ўвагу на тое, што Папа
даў для Лівана даўно забыты ўнутраны супакой і суцяшыў страхі сучаснасці і будучыні.