Бэнэдыкт XVI сустрэўся з праваслаўнымі і пратэстанскімі іерархамі Лівана
16 верасня, каля 17.00
Бэнэдыкт XVI прыбыў у сядзібу сіра-каталіцкага Патрыярхата ў прадмесці Бейрута Шархеце.
Яго сустрэў Патрыярх Ігнацый Юсіф ІІІ Юнан і правадзіў у Залу дзе адбылася сустрэча
Пантыфіка з праваслаўнымі і пратэстанскімі іерархамі Лівана. Экуменічная сустрэча
прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а яе ўдзельнікі не рыхтавалі спецыяльных афіцыйных
прамоваў. Святы Айцец меў магчымасць асабіста паразмаўляць з кіраўнікамі хрысціянскіх
супольнасцяў краіны і падараваў кожнаму з іх па экзэмпляру Апостальскай адгартацыі
“Касцёл на Блізкім Усходзе”.