2012-09-16 11:48:52

Святы Айцец уручыў іерархам адгартацыю “Касцёл на Блізкім Усходзе”


RealAudioMP3 На заканчэнне св. Імшы ў Бейруце Папа ўручыў іерархам з Блізкага Усходу Апостальскую адгартацыю “Ecclesia in Medio Oriente”. Святы Айцец адзначыў, што гэты дакумент “з’яўляецца даведнікам на шматстайных і складаных шляхах” пракладзеных Хрыстом. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што з яе дапамогай “адзінтсва ў веры, надзеі і любові можа быць умацавана ў вашых краінах і у кожнай супольнасці, каб зрабіць пераканаўчым сведчанне аб Святым, Адзіным у Трох Богу, які стаў блізкім да кожнага чалавека!”. “Дарагі Касцёл на Блізкім Усходзе, наблізся да сваёй натуральнай лімфы збаўлення, якое рэалізавалася на гэтай унікальнай і улюбённай сярод усіх зямлі. Ідзі ў цені сваіх айцоў у веры, тых, якія адкрылі, сваёй пастаннасцю і вернасцю, шлях адказу чалавецтва на Адкрыццё Бога! (...) Братэрская еднасць няхай будзе падтрымкай у штодзённым жыцці і знакам паўсюднага братэрства, якое Езус, Першародны з шматлікіх, прыйшоў устанавіць! Няхай у гэтым рэгіёне, які Яго бачыў і захаваў Яго словы, Евангелле працягвае гучаць як і 2000 гадоў таму і будзе жывым сёння і назаўсёды”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.