2012-09-16 12:38:20

Папа перад “Анёл Панскі”: міра для Сірыі і ўсяго Блізкага Усхода


RealAudioMP3 16 верасня пасля св. Імшы і перад традыцыйнай малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў асаблівым чынам прасіць заступніцтва Панны Марыі і дару міра для жыхароў Сірыі і іншых суседніх краін. “Вы добра ведаеце аб трагедыі канфліктаў і насілля, якія параждаюць шматлікія мукі. Нажаль, дагэтуль чуецца грохат зброі, а таксама крык удоваў і сіротаў! Насілле і нянавісць урываюцца ў жыццё, а жанчыны і дзеці становяцца іх першымі ахвярамі. Чаму так шмат жаху? Чаму так шмат загінуўшых? Я звяртаюся да міжнароднай супольнасці! Я звяртаюся да арабскіх краін, каб яны як браты, прапанавалі рэальныя вырашэнні, які будуць паважаць годнасць кожнага чалавека, яго правы і веравызнанне! Хто хоча будаваць мір павінен перастаць бачыць у іншым зло, якое трэба знішчыць. Не лёгка бачыць у іншым асобу, якую трэба паважаць і любіць, аднак так трэба рабіць, калі жадаем пабудаваць мір, калі жадаем братэрства”, - сказаў Папа.

Святы Айцец пажадаў, каб Бог даў Лівану, Сірыі і ўсяму Блізкаму Усходу дар міра, каб змоўклі гукі зброі і спынілася насілле. “Няхаць людзі зразумеюць, што ўсе яны браты!”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.