2012-09-16 11:22:09

Папа падчас св. Імшы ў Бейруце: служэнне – элемент ідэнтычнасці хрысціян


RealAudioMP3 16 верасня каля 350 тыс. чалавек прынялі ўдзел у св. Імшы разам з Бэнэдыктам XVI у Бейруце. Эўхарыстую, канцэлебравалі кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і мараніцкі Патрыярх Бутрас Раі. У літургіі ўдзельнічаў таксама Прэзідэнт Лівана Мішэль Сулейман. У сваёй гаміліі Папа засяродзіўся над словамі Езуса з сённяшняга Евангелля: “А вы кім мяне лічыце?”. Пантыфік адзначыў, што і сёння, праз многія стагоддзі пасля гэтага пытання Хрыста, многія па-свойму адказваюць на яго. “Іх адказы хоць і неабавязкова з’яўляюцца фальшывымі, але недастатковымі, бо не дасягаюць сэрца ідэнтычнасці Езуса”, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў, што для таго, каб па-сапраўднаму пазнаць Хрыста неабходна наследаваць Яго і жыць у еднасці з Ім і супольнасцю Яго вучняў. На адказ св. Пятра, што Хрыстус з’яўляецца Месіяй, Пан быў вымушаны ўдакладніць, што з’яўляецца не такім Месіяй, якім Яго хоча бачыць большасць людзей.

Паводле Папы, Хрыстус павінен быць расказаць аб сваіх будучых муках, смерці, якая папярэднічае ўваскрасенню, каб паказаць, што Ён – гэта праўда. Месія пакутуючы, Месія слуга, а не толькі ўсемагутны палітычны вызваліцель. Так Езус, пайшоў супраць чаканняў большасці. Ён паказаў і св. Пятру, што калі той хоча быць Яго вучнем, павінен таксама стаць слугой.

“Пачаць наследаваць Хрыста азначае ўзяць свой крыж, каб суправаджаць Яго на шляху, на шляху нязручным, які не ёсць шляхам улады і зямной хвалы, але тым, які абавязкова вядзе да адмаўлення самаго сябе, страты ўласнага жыцця дзеля Хрыста і Евангелля, каб напрыканцы збавіцца. Гэта шлях вядзе да ўваскрасення, сапраўднага і канчатковага жыцця з Богам. Рашэнне суправаждаць Езуса Хрыста, які стаў слугой усіх, патрабуе блізасці з Ім, слухання Яго Слова, каб чэрпаць натхненне для нашага дзеяння”, - сказаў Папа.

Святы Айцец патлумачыў таксама, што шлях на які Езус нас запрашае з’яўляецца шляхем надзеі, бо Хрыстус дасягнуў сваёй хвалы менавіта ў той момант калі быў найбольш слабым, асабліва падчас Уцелаўлення і на крыжы.
Пантыфік падкрэсліў, што ў сённяшнім другім чытанні, св. Якуб нагадвае, што сапраўднае наследванне Хрыста патрабуе канкрэтных учынкаў. “Служэнне – гэта пастанная патрэба для Касцёла, а для хрысціян – быць слугамі на падабенства Езуса. Служэнне – гэта фундаментальны элемент ідэнтычнасці вучня Хрыста. Пакліканне Касцёла і хрысціяніна – служыць, як Пан рабіў, бескарысліва і усім, без раздзялення. Неабходна служыць справядлівасці і міру. У свеце, дзе насілле не думае спыняць сваю працэсію смерці і разбурэння, існуе тэрміновая патрэба працаваць дзеля братэрскага грамадства, дзеля будавання адзінства!”, - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што моліцца, каб Бог даў Блізкаму Усходу сапраўдным сеяцеляў міра і згоды і адзначыў, што ў гэту справу павінны зрабіць свой уклад хрысціяне ў супрацоўніцтве з усімі людзьмі добрай волі. “Я заклікаю вас усіх працаваць дзеля міра. Кожны на сваім узроўні і месцы”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.