2012-09-15 15:25:14

Патрыярх Раі: хрысціяне і мусульмане жадаюць жыць разам


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае пасланне мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Бутраса Раі, які на працягу доўгіх гадоў быў кіраўніком арабскай рэдакцыі нашага радыё, да вернікаў Лівана у сувязі з візітам Папы. Іерарх падкрэсліў, што падарожжа Святога Айца паспрыяе ўмацаванню веры, надзеі і любові сярод вернікаў. “Народы Блізкага Усходу будуць перажываць на працягу гэтых дзён гістарычны момант, які трэба спадзявацца прынясе супакой, справядлівасць і адзінства”, - падкрэсліў Патрыярх.

“Тут ў Ліване, зямлі кедраў, хрысціяне і мусульмане працягваюць сумесна працаваць сумесна не толькі праз дыялог паміж сабой, але таксама і перш за ўсё праз жаданне “жыць разам” ў салідарнасці і ўзаемнай павазе, каб сумесна будаваць “горад людзей”, - адзначыў іерарх. Ён нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, аб тым, што “Ліван – гэта больш, чым краіна: гэта пасланне свабоды і прыклад плюралізма, як для Усходу так і Захаду”.

Патрыярх выказаў пажаданне, каб гэтае пасланне і візіт Бэнэдыкта ХVI сталі заклікам да ўсіх народаў Блізкага Усходу як “святы алей”, які пальецца з Лівана. “Мы будзем падтрымліваць гэтае пасланне ў духу супрацоўніцтва і разумення, каб нарэшце народы Усходу вызваліліся ад ярма, якое перашкаджае іх развіццю і каб яны знайшлі святло супакою і ўсталявалі справядлівасць у сваіх краінах”, - адзначыў Патрыярх Раі.








All the contents on this site are copyrighted ©.