Папа пачаў дзень з малітвы і пасадкі кедровага дрэва
15 верасня, другі
дзень падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван адзначаны двума важнымі падзеямі – сустрэчай
з членамі ураду, дыпламатамі, рэлігійнымі лідэрамі і дзеячамі культуры, а таксама
сустрэчай з моладзю, якая пройдзе вечарам на плошчы перад сядзібай Мараніцкага патрыярхата.
Перад гэтым, яшчэ раніцай, у будынку Апостальскай нунцыятуры ў прадмесці Бейрута Харысе,
Папа цэлебраваў св. Імшу ў прысутнасці сваіх блізкіх супрацоўнікаў. Пасля, ён накіраваўся
ў Прэзідэнскі палац у Баадбе. На вуліцах Бейрута Святога Айца чакала радасная, святочная
атмасфера, нягледзячы на трывожныя падзеі, якія ахапілі Блізкі Усход на працягу апошніх
некалькіх дзён. Картэж Пантыфіка віталі тысячы мясцовых жыхароў, а таксама пілігрымаў
з Сірыі, Іарданіі, Ірака і іншых суседніх краін. На працягу пэўнага этапу маршрута
Папу суправаджала тэатралізаваная народная працэсія, удзельнікі якой гралі на нацыянальных
музычных інстументах і танцавалі традыцыяныя танцы.
Па прыбыцці ў Прэзідэнскі
палац, Пантыфіка сустрэў кіраўнік ліванскай дзяржавы Мішэль Сулейман. Паміж імі адбылася
кароткая прыватная размова, Папе прадставілі членаў сям’і прэзідэнта і адбыўся абмен
падарункамі. Затым Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі мусульманскай супольнасці Лівана.
Пасля кароткай паўзы Папа прыняў удзел у сімвалічнай цырымоніі, падчас якой ён пасадзіў
у двары Прэзідэнскага палацу кедровае дрэва – сімвал краіны.