2012-09-15 14:51:32

Кс. Ламбардзі: мусульманскія лідэры жадаюць, каб хрысціяне не пакідалі Блізкі Усход


RealAudioMP3 Кароткую сустрэчу Бэнэдыкта XVI з лідэрамі мусульманскай супольнасці Лівана ў Прэзідэнскім палацы пракаментаваў у інтэрв’ю нашаму радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў, што Папа паразмаўляў з кіраўнікамі чатырох галоўных мусульманскіх супольнасцяў: суніцкай, шыіцкай, друскай і алавіцкай на працягу 20 хвілін. Гэта была прыватная і сардэчная размова, без падрыхтаваных афіцыйных тэкстаў. Езуіт адзначыў, што яго асабіста кранулі словы суніцкага муфтыя, які сказаў Папе, што мусульмане таксама вельмі жадаюць, каб хрысціяне не пакідалі Блізкі Усход. На думку мусульманскага іерарха ў адваротных выпадку рэгіён абеднее. Акрамя таго, кс. Ламбардзі адзначыў, што мусульманскія лідэры разумеюць каштоўнасць таго багацця, якім з’яўляецца шматкультурнасць і шматрэлігійнасць рэгіёна.

Таксама кс. Ламбардзі падкрэсліў, што на яго зрабіў вялікае ўражанне энтузіазм і любоў, з якой ліванцы сустрэлі Святога Айца на вуліцах Бейрута. Паводле езуіта, жыхары Лівана высока цэняць адвагу Папы, якія вырашыў наведаць іх краіну.








All the contents on this site are copyrighted ©.