2012-09-15 14:59:56

Бэнэдыкт XVI да палітыкаў і рэлігійных лідэраў аб фундаментах мірнага суіснавання


RealAudioMP3 15 верасня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі ліванскага ўрада, дыпламатычнага корпуса, рэлігійнымі лідэрамі і прадстаўнікамі свету культуры. Ён адзначыў, што шмат разважаў аб цярпеннях народаў Блізкага Усходу і пытаўся ў Бога – чаму менавіта гэтай зямлі быў наканаваны такі цяжкі лёс? “Мне здаецца Бог яе выбраў, каб была прыкладам, сведчыла перад светам аб магчымасці чалавека жыць паводле жадання супакою і прымірэння. Гэта імкненне было заўсёды запісана ў Божы план і выражана ў сэрцы чалавека”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што мір залежыць ад кожнага члена грамадства, а для таго, “каб забяспечыць неабходны дынамізм у будаванні і ўмацаванні міра, трэба звярнуцца да фундаментаў чалавека” – яго годнасці, якая “цесна звязана з сакральным характарам чалавечага жыцця”. “Калі хочам міра, трэба абараняць жыццё!”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў аб’яднаць намаганні, каб развіць “здаровую антрапалогію, якая разумее чалавечую асобу ў яе цэласнасці”. “Без гэтага немагчыма пабудаваць мір”, - адзначыў Папа. Іншым важным элементам ён назваў салідарнасць – у яе фундаменце павінны быць супольнае разуменне велічы чалавечай асобы і дара, якім яна з’яўляецца.

Таксама Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на неабходнасць навучання міру маладога пакалення. “Заданнем адукацыі з’яўляецца дапамагаць у выхаванні здольнасцяў рабіць свабодныя і правільныя выбары, якія могуць весці супраць плыні пануючых меркаванняў, моды, палітычных і рэлігійных ідэалогій”, - сказаў Святы Айцец.

Неабходнай умовай для будавання міра Папа назваў неабходнасць навяртання сэрца бо злы не з’яўляецца “ананімнай сілай”, але выкарыстоўвае для сваіх мэтаў канкрэтнага чалавека. “Глыбокая перамена душы і сэрца неабходна, каб быць прадбачлівымі і непрадузятымі, мець глыбокае адчуванне справядлівасці і супольнага дабра. Новы і больш свабодны погляд робіць здольным аналізаваць і ставіць пад сумневы чалавечыя сістэмы, якія вядуць сляпымі сцежкамі”, - сказаў Святы Айцец.

Паводле Папа менавіта рэлігія робіць важны ўклад у фарміраванне павагі да правоў чалавека і таму неабходнай з’яўляецца захаванне свабоды веравызання. “Свабода веравызнання мае незаменнае сацыяльнае і палітычнае значэнне для міра (...) бо жывая вера непазбежна вядзе да любові. Сапраўдная вера не можа весці да смерці. Рамеснік міра – пакорны і справядлівы”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.