Адгартацыя “Касцёл на Блізкім Усходзе”: заклік да вернасці Евангеллю і будавання міра
Змест пост-сінадальнай
Апостальскай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”, стаў вядомы толькі 14 верасня
– пасля яе падпісання Святым Айцом. Гэты дакумент складаецца з трох частак. У першай
Папа падкрэсліў, што хрысціяне Блізкага Усходу робяць “шляхетны і сапраўдны” уклад
у будаванне Цела Хрыста. Святы Айцец апісаў драматычны кантэкст у якім яны жывуць
і адзначыў, што наступленне міра тут вельмі блізка звязана з панаваннем справядлівасці,
адмаўленнем ад форм дыскрымінацыі і прабачэннем. Пантыфік засяродзіўся на пытаннях
экуменізма, міжрэлігійнага дыялога, ролі свецкасці, небяспеках інструменталізацыі
рэлігіі і праблемах мігрантаў.У другой частцы Папа звярнуўся асаблівым чынам да асноўных
катэгорый людзей з якіх складаецца Каталіцкі Касцёл і акрэсліў іх ролю: патрыярхаў,
біскупаў, святароў і семінарыстаў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, сем’яў,
моладзі і дзяцей.
У апошняй, трэццяй частцы адгартацыі, Папа засяродзіўся над
душпастрыскімі парадамі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць глыбокага вывучэння
Бібліі, каб пераадольваць стэрэатыпы і памылковыя ідэі, якія часта выклікаюць непаразуменні.
Пантыфік заклікаў вернікаў прымаць актыўны удзел у літургічным і сакраментальным жыцці
Касцёла, шмат маліцца і здзейсняць пілігрымкі. Асаблівую ўвагу Папа звярнуў на неабходнасць
дабрачыннай дзейнасці, якая павінна быць цесна звязана ў евангелізацыяй, а таксама
катэхізацыі і выхавання новых пакаленняу ў хрысціянскай веры.
Бэнэдыкт XVI
звярнуўся з заклікам да палітыкаў і рэлігійных лідэраў не толькі памяньшаць мукі жыхароў
Блізкага Усходу, але і змагацца з прычынамі, якія іх выклікаюць, робячы усё магчымае
для наступлення міра.