2012-09-13 14:32:41

“Падворак язычнікаў” – першы раз у лютэранскай краіне


RealAudioMP3 13 верасня ў Стакгольме пачаўся чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў” на тэму: “Свет з Богам ці без Яго?”. Асаблівасць форума ў тым, што ён упершыню праходзіць у лютэранскай краіне, у той частцы Еўропы, якая асабліва адзначана наступствамі секулярызацыі. Абмеркаванні ў рамках мерапрыемства адбываюцца ў Каралеўскай Акадэміі навук, у якой традыцыйна ўручаецца Нобелеўская прэмія, і Стакгольмскім цэнтры для дзяцей з асаблівымі магчымасцямі. Адкрыў працу “Падворка язычнікаў” кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры.

У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што Лютэранская Царква сёння перажывае глыбокі крызіс і таму досвед знаёмства з яе праблемамі з’яўляецца вельмі цікавым. Кардынал Равазі падкрэсліў, што “Падворак язычнікаў” аб’яднае атэістаў, якія аднак паважаюць рэлігіі, тых, хто жыве паводле лютэранскіх традыцый і хто сведчыць аб сваёй веры. Іерарх расказаў, што у рамках форума адбудзецца дыскусія з адным з ваяўнічых шведскіх атэістаў, які актыўна выступае за забарону выкарыстання імя Бога ў афіцыйнай і публічнай мове, а таксама жанчынай-епіскапам з лютэранскай епархіі Лунд.








All the contents on this site are copyrighted ©.