2012-09-12 15:46:14

Кс. Ламбардзі: неабходна паважаць веру і сімвалы ўсіх рэлігій


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаваў выбух насілля ў Лівіі і некаторых іншых краінах свету, справакаваны паказам фільма зробленага ў ЗША, у якім абражаліся пачуцці мусульман. Ён падкрэсліў, што важнай перадумовай мірнага суіснавання паміж народамі з’яўляецца “глыбокая павага да веры, тэкстаў, вялікіх асобаў і сімвалаў розных рэлігій”. Кс. Ламбардзі адзначыў, што на працягу апошніх дзён былі відавочны неапраўданыя правакацый супраць пачуццяў мусульманскіх вернікаў, якія ў сваю чаргу прывялі да трагічных вынікаў. Паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы рэакцыя на абразу рэлігійных пачуццяў паглыбіла напружанасць і нянавісць і прывяла да насілля, якое з’яўляецца непрымальным. Кс. Ламбардзі адзначыў, што пасланне дыялога і павагі да вернікаў розных веравызанняў, якое Святы Айцец хоча перадаць падчас свайго падарожжа ў Ліван, указвае шлях якім павінны ісці усе, каб разам і ў супакоі будаваць мір паміж рэлігіямі і народамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.