2012-09-12 12:08:01

Кардынал Бэртонэ да новых біскупаў: жыць паводле паклікання і не баяцца крытыкі


RealAudioMP3 12 верасня кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ узначаліў св. Імшу для біскупаў які атрымалі сакру на працягу апошняга года. Літургія адбылася ў Папскім універсітэце “Regina Apostolorum” у Рыме. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў, што кожны хрысціянін, тым больш святар ці біскуп, не павінен імкнуцца адпавядаць патрабавання свету, баючыся крытыкі або жадаючы чуць пра сябе толькі добрае. Кардынал нагадаў словы Езуса: “Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас! Бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія” (Лк 6,26). Іерарх патлумачыў, што калі людзі крытыкуюць за жыццё не паводле паклікання і місіі, канешне, неабходна задумацца і змяніць спосаб жыцця. “Але калі нас крытыкуюць з-за таго, што мы не прытрымліваемся крытэрыяў сучаснай моды, мы павінны быць упартымі ў вернасці Евангеллю і навучанню Касцёла. Такім чынам радасць, якую абяцаў нам Пан, будзе з намі заўсёды”, - сказаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.