2012-09-10 11:38:19

Святы Айцец атрымаў у падарунак дыск з беларускай духоўнай музыкай


RealAudioMP3 Бэнэдыкту XVI быў уручаны кампакт-дыск з запісам Акафіста ў гонар Маці Божай Жыровіцкай у выкананні мінскага міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага моладзевага хора “Прасфара”. Гэта адбылося на заканчэнне аўдыенцыі і сустрэчы Святога Айца з удзельнікамі ХХІІІ Міжнароднага Марыялагічнага і Марыйнага Кангрэса (які праходзіў у Рыме 4-9 верасня) ў Кастэль Гандольфа. Падарунак Бэнэдыкту XVI уручыў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, які сярод іншых прадстаўнікоў Папскай Міжнароднай Марыйнай Акадэміі меў магчымасць асабіста прывітаць Святога Айца. Уручэнне кампакт-дыска было вельмі сімвалічным жэстам, бо абраз Маці Божай Жыровіцкай быў каранаваны ў 1730 г. папскімі каронамі, якія блаславіў папа Бэнэдыкт ХІІІ. Гэты абраз вельмі шанаваўся і шануецца хрысціянамі Беларусі розных хрысціянскіх канфесій. Акрамя таго, Жыровіцкая Маці Божая з’яўляецца “Маці Еднасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.