2012-09-09 12:51:40

Сараева: пачалася Сусветная сустрэча за мір у свеце


RealAudioMP3 9 верасня ў Сараеве пачалася Сусветная сустрэча за мір. У форуме, які завершыцца 11 верасня прымаюць удзел прадстаўнікі розных веравызнанняў, палітыкі, дзеячы культуры з больш чым 60-ці краін свету. Сярод іх Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл, Гэнеральны сакратар Сусветнай рады Цэркваў, пастар Олав Фіксэ Твейт, рабін Давід Розен. З Ватыкану на канферэнцыю прыбылі кардыналы Пупар, Вэльё і Курт Кох. Сусветную сусрэчу за мір у свеце арганізуе штогод Супольнасць “Св. Ігідзія” на ўспамін гістарычнага спаткання, якое прайшло па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ у Ассізі ў 1986 г. Арганізатары форума заявілі, што Сараева абрана не выпадкова. Гэта горад пакут і надзеі, месца, дзе ў мінулым мірна жылі людзі розных веравызанняў. Паводле іх сустрэча ў Сараеца жадае падкрэсліць новую ролю рэлігій, якія сёння становяцца элементам адзінства і мірнага суіснавання.

Кардынал Вінка Пуліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Босніі і Герцагавіны, адзначыў, што Сараева, дзе жывуць людзі розных веравызнанняў, патрабуе такіх сустрэч, якія з’яўляюцца знакам вялікай надзеі для адраджэння рэгіёну, прайшоўшага выпрабаванне болем і цярпеннем. Іерарх нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, які падчас свайго апостальскага падарожжа сюды назваў Сараева “Іерусалімам Еўропы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.