2012-09-09 13:18:31

Папа прывітаў маладых евангелізатараў


RealAudioMP3 8 верасня вечарам Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае відэапасланне да ўдзельнікаў інцыятывы “Дзесяць плошчаў для дзесяці запаведзеяў”, якая адбылася на Народнай плошчы ў Рыме, на тэму: “Калі любоў дае сэнс жыццю”. Арганізатарам гэтай сустрэчы выступіў рух “Аднаўлення ў Святым Духу” у супрацоўніцтве з Папскай Радай па новай евангелізацыі і Канферэнцыяй Біскупаў Італіі. Падобныя сустрэчы будуць праходзўіць у іншых гарадах Італіі падчас Года веры, які абвясціў Папа. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы Святы Айцец адзначыў, што праз Дэкалог Бог ўваходзіць у гісторыю яўрэйскага народа і праз яго ў гісторыю ўсяго чалавецтва, даючы яму “Дзесяць Запаведзяў”, якія з’яўляюцца свайго роду “этычным кодэксам” ў пабудове грамадства ў якім запавет з Богам асвятляе адносіны паміж людзьмі. Папа запытаў “які сэнс маюць гэтых Дзесяць Запаведзяў для нас, у цяперашнім культурным кантэксце, у якім секулярызм і рэлятывізм становяцца крытэрыям кожнана нашага выбару, у грамадстве, якое здаецца жыць так, быццам бы Бог не існаваў?”. Пантыфік адзначыў, што Бог даў нам Запаведзі, каб мы выхоўваліся ў сапраўднай свабодзе і любові. “Яны ўстанаўліваюць фундаментальныя каштоўнасці ў канкрэтных нормах і правілах і калі чалавек захоўвае іх на практыцы, можа жыць у сапраўднай свабодзе, якая робіць яго шчасцлівым у жыцці”, - адзначыў Папа і звярнуў увагу на тое, што калі чалавек ігнаруе Дэкалог ён не толькі аддаляецца ад Бога, але таксама ад доўгага і шчасьлівага жыцця. “Чалавек пакінуты самому сабе, які абыякавы да Бога, які ганарыцца сваёй абсалютнай аўтаноміяй, становіцца паклоннікам эгаізма, ўлады, панавання, занядбоўвае адносіны з іншымі, ідучы шляхам не жыцця але смерці”, - сказаў Папа.

На канец Святы Айцец адзначыў, што толькі прымаючы бясконцую любоў Бога, давяраючы Яму, ідучы шляхам, які Ён вызначыў, дае чалавеку глыбокі сэнс жыццю і адкрывае яго на будучыню надзеі.








All the contents on this site are copyrighted ©.