2012-09-09 14:09:20

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: слова “эффата” перадае ўсю місію Езуса


RealAudioMP3 9 верасня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” . Святы Айцец прывітаў сабраных каля Апостальскага палацу ў Кастэль Гандольфа і звярнуўся з кароткай прамовай, у якой адзначыў, што слова “эффата” адлюстроўвае ўсю місію Езуса. Затым Святы Айцец папрасіў малітваў вернікаў у інтэнцыі свайго Апостальскага падарожжа ў Ліван. “Дарагія браты і сёстры- сказаў Папа да вернікаў- у цэнтры сённяшняга Евангелля паводле Марка (Мк 7,31-37) знаходзіцца адно маленькае, але вельмі важнае слова. Слова, якое ў сваім глыбокім сэнсе, падсумоўвае усё пасланне і ўсю дзейнасць Хрыста. Евангеліст Марк цытуе яго ў той самай мове ў якой Езус яго прамовіў ,і таму мы яго адчуваем яшчэ больш жывым. Гэта слова “Эффата”, што значыць “Адкрыйся”. Паглядзім на кантэкст ў якім яна знаходзіцца. Езус праходзіў землі Дэкаполіся, паміж межамі Тыра, Сідона і Галілеі; значыць рэгіёна, які не належаў да яўрэяў. Прывялі да Яго глуханямога, каб ён яго аздаравіў- мабыць Яго слава дайшла аж туды. Езус адвёў яго далей ад натоўру, паклаў у яго вушы свае пальцы і паслініўшы, дакрануўся да ягонага языка. Паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: “Эффата”, што значыць менавіта “Адкрыйся”. І адразу гэты чалавек пачаў чуць і гаварыць выразна. (Мк 7,35). Вось гістарычнае і літаральнае значэнне гэтага слова: гэты глуханямы, дзякуючы ўмяшанню Езуса “адкрыўся”; раней ён быў закрыты, ізаляваны, яму было вельмі цяжка мець зносіны з іншымі; аздараўленне было яму “адкрыццём” да іншых і да свету, адкрыццё, якое пачынаючы ад органаў слыху і мовы, уключыла увесь яго асобу і жыццё: ён нарэшце змог размаўляць з іншымі і наладжваць кантакты ў новы спосаб.

Але мы усе ведаем, што замкнутасць чалавека, яго ізаляцыя, не залежыць толькі ад пачуццёвых органаў. Існуе ўнутранае закрыццё, якое ахоплівае глыбокі цэнтр чалавека, тое, што Біблія называе “сэрцам”. Гэта тое, што Езус прыйшоў “адкрыць”, вызваліць, каб зрабіць нас здольнымі жыць поўнымі адносінамі з Богам і з іншымі людзьмі. Вось чаму я сказаў, што гэтае маленькае слова “эффата- адкрыйся” уключае ў сябе ўсю місію Хрыста. Ён стаў чалавекам, каб чалавек, які стаў унутрана глухім і нямым дзеля граху, стаў здольным пачуць голаса Бога, голас Любові, які гаворыць да яго сэрца і каб такім чынам навучыўся гаварыць, у сваю чаргу, на мове любові, мець зносіны з Богам і з іншымі людзьмі. Па гэтай прычыне словы і жэсты “эффата” былі ўключаны у абрад хросту, як адзін са знакаў, якія тлумачаць яго сэнс: святар дакранаючы да вуснаў і вушэй новаахрышчанага кажа: “эффата”, молячыся, каб ён змог хутка пачуць Слова Божае і вызнаваць веру. Праз хрост, чалавечая асоба пачынае, так бы мовіць, “дыхаць” Святым Духам, якога Езус прасіў у Айца з глыбокім уздыхам, каб вылячыць глуханямова.

Звернемся цяпер ў малітве да Найсвятой Панны Марыі, якой ўчора мы святкавалі Дзень Нараджэння. З огляду на яе своеасаблівыя адносіны з Уцелаўлёным Словам, Марыя поўнасцю “адкрыта” на любоў Пана, Яе сэрца пастаянна слухае Яго слова. Няхай Яе мацярынскае заступніцтва дапаможа нам кожны дзень адчуваць у веры цуд “эффаты”, каб жыць у адзінстве з Богам і з братамі".

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец сказаў усім прысутным, што незадоўга ён здзейсніць апостальскае падарожжа ў Ліван, каб падпісаць апостальскую постсінадальную адгартацыю, плён Спецыяльнай асамблеі Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу, які прайшоў ў кастрычніку 2010 г. у Ватыкане. “Я з радасцю жадаю сустрэцца з ліванскім народам, яго ўладамі, а таксама з хрысціянамі гэтага дарагога мне народу і тых, хто прыбудуць з суседніх краін. Мне вядомыя сітуацыі, часта драматычныя, у якіх жывуць жыхары гэтага рэгіёну, які ад даўжэйшага часу церпіць бесперапынныя канфлікты. Я разумею трывогу шматлікіх людзей Блізкага Усходу, якія штодня падвяргаюцца пакутам, якія ўплываюць на іх асабістае і сямейнае жыццё. Я з трывогаю думаю пра тых, хто ў шуканні супакою, пакінулі сваё сямейнае і прафесійнае жыццё і зараз зазнаюць жудасці выгнаных. Хаця здаецца цяжка знайсці рашэнні розных праблем, якія існуюць у рэгіёне, мы не можам прымяняць гвалт і насілле. Намаганні на карысць дыялога і прымірэння павінны стаць прыярытэтам для ўсіх бакоў і павінна быць падтрымана міжнароднай супольнасцю, якая павінна быць усё больш свядомай значэння для ўсяго свету трывалага і стабільанага міру ў цэлым рэгіёне. Маё апостальскае падарожжа ў Ліван, а ўскосна таксама да ўсяго Блізкага Усходу будзе праходзіць пад знакам супакою, паводле словаў Хрыста: “супакой пакідаю вам” (Ян 14,27). Няхай Бог благаславіць Ліван і Блізкі Усход”.








All the contents on this site are copyrighted ©.