2012-09-08 12:15:46

Прадстаўнік Папы сустрэўся з Нурсултанам Назарбаевым


RealAudioMP3 6 верасня ў сталіцы Казахстана Астане прайшла сустрэча паміж дэканам Калегіі Кардыналаў Анджэла Садана і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў прадстаўніку Святога Пасада за плённае супрацоўніцтва, дапамогу і арганізацыю міжнародных спатканняў прысвечаных рэлігійнаму дыялогу. Са свайго боку кардынал Садана высока ацаніў намаганні Казахстана ў наладжванні дыялога і будаванні талерантнасці паміж рэлігіямі і этнічнымі групамі.

Былы Дзяржсакратар прабыў у гэту азіяцкую краіну ў якасці спецыяльнага пасланніка Бэнэдыкта XVI на ўрачыстасці кансэкрацыі новай каталіцкай катэдры імя Маці Божай Фацімскай – Маці Народаў у Карагандзе. Падзея адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю 9 верасня.

Будаўніцтва новага храма ў Карагандзе, горадзе з паўмільённым насельніцтвам і чацвертым па велічыні ў краіне, пачалася ў 2004 годзе. Новапабудаваная святыня значна большая за папярэднюю, кансэкраваную ў 1980 годзе , і знаходзіцца бліжэй да цэнтра горада. Зямельны ўчастак для будаўніцтва і вуглавы камень быў асвечаны ў 2003 годзе таксама кардыналам Садана, які ў той час займаў пасаду Дзяржсакратара.

У Казахстане – другой па велічыне пост-савецкай краіне – большасць складаюць мусульмане, хрысціян налічваецца 26 %, сярод якіх вялікая колькасць праваслаўныя. У краіне жыве 150 тыс. католікаў і дзейнічае каля 100 каталіцкіх касцёлаў і капліц. Мясцовы касцёл мае адну правінцыю, у склад якой ўваходзяць 1 архідыяцэзія, 2 дыяцэзіі і 1 апостальская адміністрацыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.