2012-09-08 15:02:54

Бэнэдыкт XVI: працягваць разважанні аб веры Панны Марыі


RealAudioMP3 8 верасня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі XXIII Міжнароднага марыялагічнага кангрэса, які праходзіць 4-9 верасня ў Рыме. Папа адзначыў, што тэма форума “Марыялогія пачынаючы ад ІІ Ватыканскага Сабора”, з’яўляецца вельмі своечасовай, бо як раз зараз Касцёл адзначае 50-годдзе гэтай вялікай падзеі. Святы Айцец расказаў, што разважанне над верай Панны Марыі ў гэтым кантэксце з’яўляецца вельмі актуальным, бо ІІ Ватыканскі Сабор адкрываўся менавіта 11 кастрычніка – у той сам дзень, калі ў далёкім 431 г., падчас Эфескага Сабора, Найсвяцейшая Панна Марыя была названа тытулам “Theotokos” – Маці Божая. Акрамя таго, Папа нагадаў, што ў гэтым годзе, таксама 11 кастрычніка, у Касцёле пачнецца Год веры, аб якім ён абвясціў сваім спецыяльным дакументам “Porta fidei”, у якім Панну Марыю прадставіў як прыклад веры. Нарэшце, Папа нагадаў, што сёння, Касцёл святкуе літургічны успамін Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Бэнэдыкт XVI расказаў, што будучы маладым тэолагам, у якасці эксперта прымаў удзел у працах ІІ Ватыканскага Сабоа і меў магчымасць пазнаёміцца з рознымі падыходамі да вывучэння ролі Панны Марыі ў гісторыі збаўлення. Ён адзначыў, што ў той час існавала група Айцоў Сабора, якая настойвала на тым, каб Марыі быў прысвечаны асаблівы раздзел у дагматычнай канстытуцыі аб Касцёле “Lumen gentium”. Аднак існавала таксама і іншая група, якая настойвала на стварэнні асобнага дакумента прысвечанага Маці Божай. Папа расказаў, што ў выніку галасавання, якое прыйшло 29 кастрычніка 1963 г., перавага была аддадзена першай прапанове і такім чынам Марыя была “ўключана ў фундаментальныя таямніцы хрысціянскай веры”. “Марыя, верай якой была адзначана асаблівым чынам, была зразумета ў таямніцы любові і адзінстве са Святой Тройцай; яе супрацоўніцтва з Божым планам збаўлення і пасярэдніцтва з Хрыстом было ясна падкрэслена і прызнана дапамогай. Такім чынам, яна стала прыкладам і апорай Касцёла, які ў ёй распазнае самаго сябе, уласнае пакліканне і місію”, - сказаў Папа.

Паводле Святога Айца тэкст Сабора не раскрывае ўсіх тэмаў звязаных з Паннай Марыяй, але з’яўляецца кропкай апоры для далейшых разважанняў у тэалагічнай, духоўнай і душпастрыскай сферах. Да гэтага ён заклікаў удзельнікаў Марыялагічнага кангрэса, каб вера Марыі суправаджала вернікаў у іх дзейнасці і жыцці паводле паклікання дзяцей Божых.








All the contents on this site are copyrighted ©.