Бэнэдыкт XVI: глядзець на свет вачыма веры, каб разумець яго
7 верасня Бэнэдыкт
XVI сустрэўся з удзельнікамі курсаў арганізаваных у Рыме Кангрэгацыяй Евангелізацыі
Народаў для новапрызначаных біскупаў з краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Акіяніі.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў апошні час, назіраецца памяншенне колькасці місіянераў,
але разам з тым павялічваецца колькасць мясцовых святароў і законнікаў. Гэта, паводле
Святога Айца, спрыяе з’яўленню новых формаў місіянерскага супрацоўніцтва: некаторыя
маладыя Касцёлы пачалі высылаць місіянераў для працы ў іншыя краіны, дзе нехапае святароў.
“Такая еднасць павінна заўсёды ажыўляць евангелізацыйную дзейнасць”, - падкрэсліў
Папа і дадаў, што маладыя Касцёлы – гэта знак надзеі для будучы Паўсюднага Касцёла.
Папа заклікаў новапрызначаных біскупаў да клопату аб святарах, законніках і свецкіх
верніках, распаўсюджвання евангелля сярод народаў якія яго не ведаюць, інкультурацыі
веры, выхаванні кандыдытаў да святарства. “Місіянерства патрабуе святароў якія імкнуцца
быць падобнымі на Хрыста святасцю жыцця, уважлівасцю і прадбачлівасцю, гатовых горача
прысвяціць сябе Евангеллю і якія перажываюць за ўсе Касцёлы”, - сказаў Папа.
Бэнэдыкт
XVI заклікаў біскупаў глядзець нас сучасны свет вачыма веры, каб глыбока яго разумець.
Ён нагадаў, што будаванне сапраўднага братэрства і адзінства магчыма на фундаменце
Евангелля і таму неаходна ўмацоўваць любоў да яго сярод вернікаў. “Вера, гэта найвышэйшы
дар, які мы атрымалі. Мы не можам захоўваць яго толькі для сябе. Усе маюць права пазнаёміцца
з каштоўнасцю гэтага дару і яго прыняцця”, - адзначыў Папа.