2012-09-07 14:33:34

Сусветная Рада Цэркваў заклікае да міру ў Сірыі


RealAudioMP3 5 верасня Сусветная Рада Цэркваў на заканчэнне сваёй сустрэчы на востраве Крыт звярнулася з зклікам да міжнароднай супольнасці спыніць гвалт у Сірыі. У сваім спецыяльным паведамленні на заканчэнне прац, іерархі адзначылі, што хрысціяне, якія жывуць на Блізкім Усходзе з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтага рэгіёну. Толькі ў самой Сірыі яны складаюць каля 10% усяго насельніцтва краіны. “Яны адыгрываюць гістарычную ролю ў пабудове будучыні краіны, заснаванай на прынцыпах узаемнай павагі і дыялогу”, - адзначыла Рада Цэркваў. Яна заклікала міжнародную супольнасць паважаць волю і адказнасць сірыйскага народа ў вырашэнні цяперашняга крызісу.








All the contents on this site are copyrighted ©.