2012-09-07 14:07:02

Вашынгтон: міжнародная канферэнцыя аб рэлігійнай свабодзе ў свеце


RealAudioMP3 Кардынал Цімаці Долан, арцыбіскуп Нью-Ёркскі,12 верасня адкрые ў Вашынгтоне працы міжнароднай канферэнцыі, якая будзе прысвечана рэлігійнай свабодзе ў свеце. Форум арганізавала Канферэнцыя біскупаў ЗША. Мэта мерапрыемства – нагадаць аб гуманітарных парушэннях рэлігійнай свабоды у свеце. Падчас прац форума будуць абмеркаваныя пытанні аб тым, што можа зрабіць Касцёл, каб абараніць свабоду веравызнання на міжнародным узроўні, і якую ролю адыгрывае знешняя палітыка ЗША ў спрыянне гэтай свабодзе за межамі сваёй краіны. Арганізатары канферэнцыі спасылаюцца на пасланне Бэнэдыкта ХVI на Сусветны дзень міру 2011 г., якое Папа прысвяціў рэлігійнай свабодзе ў свеце. У пасланні Пантыфік адзначыў, што адсутнасць свабоды веравызнання з’яўляецца пагрозай для бяспекі і супакою ў свеце, а таксама перашкодай на шляху да дасягнення сапраўднага і інтэгральнага развіцця чалавека. Удзельнікі канферэнцыі ў Вашынгтоне прысвецяць асаблівую ўвагу “найбольш слабым хрысціянскім супольнасцям, і як мы можам павялічыць нашы намаганні ў вырашэнні гэтага важнага пытання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.