2012-09-07 13:53:49

Бэнэдыкт ХVI благаславіць статую армянскага першадрукара


RealAudioMP3 Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ліван, якое пачнецца 14 верасня Бэнэдыкт ХVI благаславіць статую армянскага манаха Акопа Мегапарта, аўтара першай кнігі на армянскай мове, якая была апублікавана ў 1512 г. у Венецыі. Гэта адбудзецца 15 верасня, калі Святы Айцец прыбудзе ў рэфекторый Армянскага каталіцкага Патрыярхата ў Бзамары, каб прыняць удзел у абедзе разам з Патрыярхамі і біскупамі Лівана, а таксама з членамі спецыяльнай рады Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу. Адразу пасля свайго прыбыцця, Папа благаславіць бронзавую статую манаха Акопа Мегапарта, які трымае ў руках сваю “Пятнічную кнігу”. Статуя важыць каля 300 кг і мае ў вышыню 165 см.

Аб жыцці Акопа Мегапарта вядома вельмі мала. Магчыма ён быў законнікам і атрымаў адукацыю ў Еўропе. Паміж 1512-1514 г. ён надрукаваў яшчэ 5 кніг. Дзякуючы яго дзейнасці кнігі на армянскай мове былі першымі надрукаванымі ў Азіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.