2012-09-07 13:33:20

Бэнэдыкт XVI: глядзець на свет вачыма веры, каб разумець яго


RealAudioMP3 7 верасня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі курсаў, арганізаваных у Рыме Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў для новапрызначаных біскупаў з краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Акіяніі. Ён звярнуў увагу на тое, што ў апошні час, назіраецца памяншэнне колькасці місіянераў, але разам з тым павялічваецца колькасць мясцовых святароў і законнікаў. Гэта, паводле Святога Айца, спрыяе з’яўленню новых формаў місіянерскага супрацоўніцтва: некаторыя маладыя Касцёлы пачалі высылаць місіянераў для працы ў іншыя краіны, дзе нехапае святароў. “Такая еднасць павінна заўсёды ажыўляць евангелізацыйную дзейнасць”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што маладыя Касцёлы – гэта знак надзеі для будучы ні Паўсюднага Касцёла. Папа заклікаў новапрызначаных біскупаў да клопату аб святарах, законніках і свецкіх верніках, распаўсюджвання евангелля сярод народаў , якія яго не ведаюць, інкультурацыі веры, выхаванні кандыдытаў да святарства. “Місіянерства патрабуе святароў якія імкнуцца быць падобнымі на Хрыста святасцю жыцця, уважлівасцю і прадбачлівасцю, гатовых горача прысвяціць сябе Евангеллю і якія перажываюць за ўсе Касцёлы”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў глядзець нас сучасны свет вачыма веры, каб глыбока яго разумець. Ён нагадаў, што будаванне сапраўднага братэрства і адзінства магчыма на фундаменце Евангелля і таму неаходна ўмацоўваць любоў да яго сярод вернікаў. “Вера, гэта найвышэйшы дар, які мы атрымалі. Мы не можам захоўваць яго толькі для сябе. Усе маюць права пазнаёміцца з каштоўнасцю гэтага дару і яго прыняцця”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.