2012-09-07 14:18:19

Арцыбіскуп Цоліч: экуменізм, гэта не палітычная справа


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі, рашуча асудзіў нямецкіх палітыкаў, якія заклікалі католікаў і лютэранаў краіны да аб’яднання абодвух хрысціянскіх канфесій. 23 вядомых інтэлектуалаў краіны, у тым ліку, старшыня Бундэстага Норберт Ламмерт і былы прэзідэнт Рыхард фон Вайцзекер, падпісаліся пад ініцыятывай “Экуменізм- адзін Бог, адна вера і адзін Касцёл”. Яны заклікалі касцельных іерархаў да пераадолення падзелаў, якія існуюць сярод паслядоўнікаў Хрыста спасылаючыся на тэксты Марціна Лютэра і ІІ Ватыканскага сабора. На думку аўтараў закліку няма ўжо ні палітычных і тэалагічных перашкод да поўнага адзінства сярод хрысціян.

Арцыбіскуп Цоліч у спецыяльным паведамленні адзначыў, што Каталіцкі Касцёл падтрымлівае дзейнасць хрысціян на карысць больш глыбокага адзінства, але поўная і бачная еднасць Касцёла не залежыць ад рашэнняў палітыкаў. “Каталіцкі Касцёл падкрымлівае экуменічныя ініцыятывы, але пераадоленне падзелаў сярод хрысціян немагчяыма без тэалагічнага пагаднення”, - адзначыў іерарх і дадаў, што экуменізм гэта не палітычнае пытанне, але перш за ўсё пошук Бога, на аснове Святога Пісання і навучання Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.