2012-09-06 14:36:40

Папа наведае чатыры Патрыярхаты ў Ліване


RealAudioMP3 Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ліван, якое пачнецца 14 верасня Бэнэдыкт XVI наведае чатыры розныя Патрыярхаты, якія маюць свае сябдзібы на тэрыторыі гэтай блізкаўсходняй краіны. Адразу пасля прыбыцця ў Бейрут Святы Айцец накіруецца ў невялікае прадмесце сталіцы Харысу. Тут у базыліцы св. Паўла, якая прыналежа грэка-мельхіцкаму Патрыярхату і знаходзіцца побач са знакамітым санктуарыем Маці Божай Ліванскай, Папа падпіша пост-сінадальную адгартацыю для Блізкага Усходу. 15 верасня, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у абедзе разам з Патрыярхамі і біскупамі Лівана, членамі спецыяльнай рады Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу. Гэты абед адбудзецца ў рэфекторыі Армянскага каталіцкага Патрыярхата ў Бзамары. Вечарам гэта дня, Папа прыме ўдзел у сустрэчы з ліванскай моладзю. Яна адбудзецца на плошчы перад рэзідэнцыяй Мараніцкага Патрыярхата ў Бкерке. Нарэшце, 16 верасня, у апошні дзень свайго ліванскага падарожжа Святы Айцец паўдзельнічае ў экуменічнай сустрэчы ў сіра-каталіцкім Патрыярхаце ў Шарфеце.

Усе гэтыя месцы знаходзяцца ў непасрэнай блізасці да сталіцы Лівана Бейрута, а мяжу паміж імі немагчыма ўбачыць вачыма, бо сталіца і прадмесці злучаны паміж сабой.








All the contents on this site are copyrighted ©.