2012-09-06 13:31:52

Ватыкан атрымаў у дар два новых электрамабілі


RealAudioMP3 Вечарам 5 верасня Бэнэдыкт XVI атрымаў у дар два электрамабілі выпушчаныя канцэрнам “Renault”. Яны былі спецыяльна распрацаваны для патрэбаў Пантыфіка і Ватыканскай жандармерыі на базе мадэлі “Renaul Kangoo Maxi”. Перадаў іх Святому Айцу Генеральны дырэктар французскага аўтаканцэрна Карлас Госн падчас свайго візіта ў Кастэль Гандольфа – летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў. Электрамабіль прызначаны для перамяшчэння Папы пафарбаваны ў белы колер і змяшчае на сябе выяву герба Святога Айца на дзвярах. “Ён уяўляе сабой экалагічную версію папамабіля (...) і можа праехаць без дадатковай падзарадкі каля 170 км.”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні апублікаваным 6 верасня. Другі электрамабіль, прызначаны для Ватыканскай жандармерыі, пафарбаваны ў блакітны колер з белай і жоўтай паласой збоку. Адзначаецца, што праз гэты дар Святому Айцу “Renault” працягвае свае намаганні па спрыянню устойліваму развіццю і павазе да навакольнага асяродзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.