2012-09-05 15:13:58

Вялікабрытанія: у кастрычніку будзе абраны новы прымас Анліканскай Царквы


RealAudioMP3 На пачатку кастрычніка 2012 г. будзе абвешчана імя новага 150-га прымаса Англіканскай Царквы, які заменіць на гэтай пасадзе сённяшняга архіепіскапа Кентэрберыйскага Роўэна Уільмса. У спецыяльным паведамленні апублікаваным 5 верасня адзначаецца, што Роўэн Уільямс застанецца на пасадзе прымаса да 31 снежня. 11 кастрычніка, ён будзе прымаць удзел ва ўрачыстым адкрыцці Года веры, якое адбудзецца ў Рыме. Выбары новага англіканскага прымаса будзе праводзіць створаная па ініцыятыве былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана Браўна ў 2007 г. “Crown Nominations Commission”. У мінулым гэтым займаўся асабіста прэм’ер-міністр. У камісію уваходзяць 16 членаў: 6 абраны Сінодам Англіканскай Царквы, 6 Кентэрберыйскай епархіяй, 2 біскупы, 1 арцыбіскуп, і адзін свецкі – былы англійскі міністр. Акрамя таго, першы раз у гісторыі, усе члены англіканскай супольнасці змогуць адправіць ліст або электроннае паведамленне са сваімі прапановамі адносна дзейнасці будучага лідэра Царквы. Пошук кандыдыта на гэтую пасаду будзе праводзіцца з улікам меркавання Каталіцкага Касцёла ў Вялікабрытаніі і іншых рэлігійных супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.