2012-09-05 14:39:07

Ватыканскія музеі зноў адкрыты па вечарах


RealAudioMP3 Ватыканскія музеі зноў запрашаюць наведвальнікаў пазнаёміцца з выстаўленымі тут творамі мастацтва ў вячэрні час. З 7 верасня па 26 кастрычніка, кожную пятніцу Папскія музеі будуць адкрыты дадаткова – з 19.00 да 23.00 гадзіны. Гэта ініцыятыва, якая праводзіцца ў Ватыкане ўжо чацвёрты год запар, абумоўлена вялікай колькасцю жадаючых наведаць музеі – не толькі сярод турыстаў, але таксама і жыхароў Рыма. На працягу мінулых гадоў, вячэрнія прагулкі па музеям карысталася вялікім паспехам сярод сем’яў з дзецьмі, маладых пар, людзей, які знаходзяцца на працягу дня на працы. Цяпер для іх ёсць магчымасць наведаць “санктуарый мастацтва і веры”, як называў Ватыканскія музеі Бэнэдыкт XVI, у спакойнай і асаблівай атмасферы.

Акрамя таго, па традыцыі, вячэрнія прагулкі па музеям будуць суправаджацца магчымасцю праслухоўвання класічнай музыкі. Спецыяльная праграма пад назвай “Што ёсць прыгожага?”, была падрыхтавана ў супрацоўніцтве ў Дзяржаўнай кансерваторыяй імя Джузэппэ Вердэ ў Турыне. Паслухаць канцэрт класічнай музыкі змогуць усе хто набудзе ўваходны білет у музеі. Для больш эфектыўнай арганізацыі вячэрняга наведвання Ватыканскіх музеяў патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя на сайце museivaticani.va.








All the contents on this site are copyrighted ©.