Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў экуменічнай сустрэчы ў Бозэ
5 верасня Бэнэдыкт
ХVI прывітаў удзельнікаў ХХ Міжнароднай экуменічнай канферэнцыі аб праваслаўнай духоўнасці,
якая пачалася ў кляштары ў Бозэ, на поўначы Італіі, на тэму: “Чалавек абаронца стварэння”.
Святы Айцец пажадаў, каб час супольнага і братэрскага разважання паспрыяў лепшаму
знаёмству і дзяленню верай, паміж прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій, якія прымаюць
удзел у форуме. Папа выказаў спадзяванне, што сустрэча ў Бозэ ўмацуе і напоўніць новай
сілай сумесную дзейнасць хрысціян у справе абароны навакольнага асяродзя, Божага дару.
Экуменічная сустрэча ў Бозэ праходзіць 5-8 верасня. У ёй прымаюць удзел праўдстаўнікі
Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай і Англіканскай Царквы, а таксама розных пратэстанскіх
супольнасцяў.