2012-09-05 14:07:14

Бэнэдыкт XVI да афрыканскіх свецкіх вернікаў: праз вас змяняецца грамадства


RealAudioMP3 5 верасня Бэнэдыкт ХVI прывітаў ўдзельнікаў Панафрыканскага кангрэса свецкіх вернікаў, які праходзіць 4-9 верасня ў сталіцы Камеруна, Яўндэ на тэму: “Быць сведкам Езуса Хрыста ў сучаснай Афрыцы. Вы соль зямлі ... святло свету”. Папа звярнуў увагу на небяспеку, звязаную з матэрыяльнымі, духоўнымі і маральнымі праблемамі выкліканымі секулярызацыяй, але ў той жа час падкрэсліў, што Афрыка мае дастаткова “духоўных рэсурсаў, каштоўных для нашага часу”: любоў да жыцця і сям’і, разуменне сэнсу радасці і дзялення, гарачае жыццё верай у Пана. “Ніколі не дазваляйце, каб рэлятывіская і нігілістычная ментальнасць, якая паразіла многія часткі свету, уварвалася ў вашу рэчаіснасць! Прыміце і распаўсюджвайце з новай сілай пасланне радасці і надзеі, якое вядзе да Хрыста, пасланне здольнае ачысціць і ўмацаваць вялікія каштоўнасці вашых культур”, - заклікаў Святы Айцец.

Папа нагадаў, што ў сваёй энцыкліцы “Spe salvi” звяртаў увагу на прыклад св. Бакхіты – рабыні з Судана, якая дзякуючы знаёмству з Езусам і адкрыццём надзеі, якая ёй была падаравана, больш не адчувала сябе рабыняй, але свабоднай дачкой Бога. “Адкрыццё хрысціянскай надзеі нарадзіла ў ёй новае жаданне: “яна адчула абавязак падарыць вызваленне, якое атрымала дзякуючы сустрэчы з Богам Езуса Хрыста, іншым, як мага большай колькасці людзей”, - сказаў Папа і адзначыў, што менавіта ў гэтым заключаецца місія свецкіх вернікаў, каб зрабіць Афрыку “кантынентам надзеі”.

Святы Айцец падкрсэліў, што роля свецкіх вернікаў вельмі важная і незамяняльная ў тым, каб знутры перамяняць грамадства і рабіць яго больш чалавечым. “Праз сваіх свецкіх, Касцёл становіцца прысутным і актыўным у жыцці свету. Свецкія вернікі граюць маюць вялікае заданне у касцёле і грамадстве. Яны з’яўляюцца “пасламі Хрыста” у публічнай сферы. У сэрцы свету”, нагадаў словы з апостальскай адгартацыі “Africae munus” Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.