2012-09-04 15:36:03

Папа сустрэнецца з удзельнікамі Міжнароднага марыялагічнага кангрэса


RealAudioMP3 8 верасня Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з групай удзельнікаў Міжнароднага марыялагічнага кангрэса, які з 4 верасня праходзіць у Рыме. У форуме арганізаваным Папскай Міжнароднай Марыйнай акадэміяй прымаюць удзел навукоўцы з усіх пяці кантынентаў. Яны будуць весці дыскусіі да 9 верасня ў 16 невялікіх групах на італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай, партугальскай, польскай і славенскай мовах. Акрамя таго, у рамках кангрэса прадугледжана асаблівая падгрупа для выкладчыкаў марыялогіі. Кангрэс закончыцца св. Імшой якую ўзначаліць кардынал Джанфранка Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.