2012-09-04 15:58:13

Калумбія: Касцёл салідарны з ахвярамі насілля


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Калумбіі жадае вярнуць стомленаму ад насілля народу надзею на мір. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў біскуп дыяцэзіі Бонавентура Гектар Эпальза Квінтэра, які прыбыў у Рым у рамках візіта “ad limina apostolorum”. Іерарх адзначыў, што яго дыяцэзія найбольш пацярпела ў выніку барацьбы паміж калумбійскімі ўладамі і паўстанцамі і таму Касцёл імкнецца быць для мясцовых жыхароў “добрым самаранінам”, які іх падтрымлівае і суцяшае. Ён расказаў, што пры епіскапаце дзейнічае спецыяльная камісія пад назвай “Жыццё, справядлівасць, салідарнасць і мір” мэта якой заключаецца ў спрыянні прымірэнню ў рэгіёне. Камісія выдае адпаведныя пасланні да насельніцтва і дапамагае пацярпелым у выніку канфлікта. На 2 лістапада ў дыяцэзіі заплананы Дзень салідарнасці з ахвярамі, падчас якога біскуп быдзе цэлебраваць св. Імшу на могілкай парафіі, у якой загінула шмат вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.