2012-09-04 13:48:47

Боснія і Герцагавіна: першая пасля вайны міжрэлігійная сустрэча


RealAudioMP3 Сталіца Босніі і Герцагавіны Сараева стане месцам правядзення малітвы за мір паміж прадстаўнікамі розных рэлігій і культур. Тут 9-11 верасня, па ініцыятыве экуменічнай “Супольнасці св. Ігідзія”, пройдзе адпаведная сустрэча, у якой прымуць удзел прадстаўнікі розных веравызнанняў, палітыкі, дзеячы культуры, журналісты. Сярод іх сербскі Патрыярх Ірыней І, прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці, старшыня Савета Еўропы Херман ван Рампёй. У арганізацыі сустрэчы задзейнічаны ісламская супольнасць Босніі і Герцагавіны, Сербская Праваслаўная Царква, арцыдыяцэзія Врхбосна-Сараева і яўрэйская супольнасць Босніі і Герцагавіны.

Яны паведамляюць, што месца правядзення сустрэчы і малітвы за мір выбрана невыпадкова, бо менавіта Сараева было месцам найбольш разбураным у часы балканскай вайны. Гэта будзе першая сустрэча прадстаўнікоў усіх рэлігій Босніі і Герцагавіны пасля ваеннага канфлікта дваццацігадовай даўніны.








All the contents on this site are copyrighted ©.